Плённа шчыруюць працаўнікі Жыткавіцкага ПМС
Плённа шчыруюць працаўнікі Жыткавіцкага ПМС, каб павысіць урадлівасць меліярыраваных зямель. З гэтай мэтай спецыялісты прадпрыемства ўжо здалі ў эксплуатацыю тры аб’екты: два ў нашым раёне і адзін у Рэчыцкім. Яшчэ адзін, які знаходзіцца на Петрыкаўшчыне, – на завяршальным этапе, будзе перададзены карыстальнікам у гэтым месяцы. Дзякуючы намаганням і майстэрству жыткавіцкіх меліяратараў аграрыі атрымаюць для сваёй дзейнасці амаль васямсот гектараў угоддзяў.