Аграрыі працуюць на павышэнне ўрадлівасці грамадскіх палеткаў
Аграрыі раёна ў гэтыя дні актыўна працуюць на павышэнне ўрадлівасці грамадскіх палеткаў. Зараз асноўны клопат вяскоўцаў — вывазка арганікі. Па аператыўных дадзеных райсельгасхарчу вытворчае заданне па згаданаму віду работ ужо выканана на 76 працэнтаў. На 13 студзеня на палі дастаўлена 205 тысяч тон гною з запланаваных 270. Вынікова складваюцца справы на трасах урадлівасці ў механізатараў камунальнага сельгаспрадпрыемства “Бялёў”, якія перавыканалі план на 16 працэнтаў. Высокі паказчык і ў працаўнікоў КСУПа “Коленскае”. Яны завезлі пад будучую сяўбу больш за дваццаць пяць тысяч тон арганікі, што складае 97 працэнтаў да вызначанага задання.