Акцыя “Наш жывёлавод”
Выконваючы абавязкі старшыні абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Галіна Салавей падчас наведвання Жыткаўшчыны сустрэлася з перадавымі жывёлаводамі ААТ “Тураўшчына”. У лепшых працаўнікоў галіны гаспадаркі засталося нямала станоўчых эмоцый. Усе яны за дасягненне добрых вытворчых паказчыкаў у рамках акцыі “Наш жывёлавод” атрымалі ад прафсаюзнага лідара вобласці падарункі і віншаванні.
На мерапрыемстве Галіна Салавей падзялілася ўласнымі поглядамі наконт унясення змяненняў і дапаўненняў у праект Канстытуцыі. “Варта не толькі зберагаць і цаніць тыя набыткі, што маем, але і прымнажаць іх, — зазначыла старшыня абкама прафсаюза аграрыяў. – Нам даецца права выбару будучыні, праз выказванне на рэферэндуме сваёй грамадзянскай пазіцыі па праекту Асноўнага Закона краіны, які скіраваны на пабудову сацыяльна-арыентаванай дзяржавы”.