Дасягнутае прымножыць для нашчадкаў
Ужо вызначана дата правядзення рэферэндуму, дзе народ выкажа сваё меркаванне наконт абноўленай Канстытуцыі. Цікавасць да гэтай знакавай падзеі праяўляе і старшўыня прафкама Жыткавіцкага ўчастка паштовай сувязі Таццяна Волк:
— Я не абыякава стаўляся да будучыні сваёй краіны, таму абавязкова прыму ў знакавым мерапрыемстве ўдзел. Вельмі добра, што людзі атрымалі шмат карыснай інфармацыі аб уносімых змяненнях і дапаўненнях у праект Асноўнага Закона. Таму дакладна ведаю, якая стратэгія развіцця прапануецца беларусам. Мне імпануе, найперш, што ў дзяржаве застанецца моцная прэзідэнцкая ўлада. За прайшоўшыя гады мы многага дабіліся ў розных сферах жыццядзейнасці дзякуючы такой форме праўлення. Канечне, змены, якія ўнесены ў гэтую главу адпавядаюць духу часу. Размеркаванне паўнамоцтваў паміж галінамі ўлады таксама пойдзе на карысць грамадству, а наданне Усебеларускаму народнаму сходу кіраўніцкіх паўнамоцтваў з’яўляецца пераканаўчым доказам дэмакратычнасці нашай Беларусі і поўнага народаўладдзя. Доказам таму можа паслужыць і тое, што ўсе жадаючыя грамадзяне маглі свабодна выказаць і ўнесці ўласныя прапановы ў праект Канстытуцыі. Думаю, ні ў кога не выкліча супярэчнасці тое, што наш Асноўны Закон гарантуе беларусам пабудову сацыяльна-арыентаванага грамадства, дзе дзяржава гарантуе бясплатныя адукацыю, медыцыну, шырокія магчымасці для духоўнага развіцця моладзі праз нашыя традыцыйныя каштоўнасці. Лічу, што ўсе дапаўненні ў праекце дазволяць нам яшчэ больш умацаваць нашую дзяржаўнасць, прымножыць дасягнутыя здабыткі і пакінуць іх нашчадкам, каб Беларусь займала і надалей пачэсны кут сярод народамі.
Сяргей Белка