Жыхарка Людзяневіч стала першым у раёне дзіцём, вакцыніраваным супраць каронавірусу
Чатырнаццацігадовая жыхарка аграгарадка Людзяневічы стала першым у раёне дзіцём, вакцыніраваным супраць каронавірусу. Старт гэтай кампаніі ў нашым рэгіёне дадзены 6 студзеня. Прышчэпкі ўжо атрымалі дзесяць непаўналетніх: два — ў паліклініцы і восем — у Людзяневіцкай урачэбнай амбулаторыі. Нагадаем: з 27 снежня Міністэрства аховы здароўя Беларусі дазволіла вакцынацыю дзяцей ва ўзросце 12-17 гадоў. Для гэтага бацькі альбо законныя прадстаўнікі павінны падпісаць інфармаванае пагадненне. Для згаданай катэгорыі рэкамендавана выкарыстанне прэпарата “Vero Cell” кітайскай вытворчасці.