Удала склаўся прайшоўшы месяц для працаўнікоў грамадскіх фермаў
Удала склаўся прайшоўшы месяц для працаўнікоў грамадскіх фермаў у плане вытворчасці малака. За азначаны час яны надаілі 5572,3 тоны прадукцыі, што на 23 працэнты болей чым за такі ж леташні перыяд. Ад адной каровы атрымана 529 кілаграмаў сырадою. У параўнанні з такой жа мінулагодняй парой прадуктыўнасць кожнай рагулі вырасла на 91 кілаграм. Рост па надоях станоўча адбіўся і на рэалізацыі прадукту. Перапрацоўшчыкам пастаўлена 5222,3 тоны малака. Прычым 92,4 працэнта ад агульнага аб’ёму самым высокім гатункам “экстра”.