Дзённы валавы надой перавышае 175 тон
Дзённы валавы надой на грамадскіх фермах на цяперашні час стабільна перавышае 175 тон. У сярэднім прадуктыўнасць адной каровы павялічылася ў параўнанні з леташнім перыядам на 1,9 кілаграма і складае 16,9 літра. Самая высокая аддача дойных статкаў у раёне на МТК М.Р. Шруба (31,9 кілаграма) і ААТ “Дзякавічы” (29,5). Дарэчы, у апошняй гаспадарцы забяспечваецца і самая высокая прыбаўка сырадою ў разліку на адну рагулю – больш як 20 кілаграмаў.