Вадзім Асіпенка – адзін з лепшых спецыялістаў Жыткавіцкага ПМС
Вадзім Асіпенка – адзін з лепшых спецыялістаў Жыткавіцкага ПМС.
На экскаватары ён шчыруе трынаццаць гадоў. Зараз на замацаванай машыне плённа ачышчае каналы на меліярацыйных сістэмах Тураўшчыны. Вынікам яго работы задаволена кіраўніцтва прадпрыемства, якое высока цэніць прафесіяналізм і стараннасць машыніста.