АД БЕЛАРУСІ ДА ІРАНА

Вайна для жыхара Запясочча Маісея Іванавіча Паддубнага запомнілася шматлікімі трагедыямі.  Ён добра памятае першы прыход гітлераўцаў у вёску летам сорак першага.  Фашысты палілі хаты, забівалі мірных жыхароў. Не шкадуючы ні малых, ні дарослых. А потым карнікі дабраліся і да яго роднага паселішча Поўчын, дзе ў хатах зажыва спалілі аднавяскоўцаў. Таму і нядзіўна, што помста за здекі над землякамі прывяла яго ў партызанскі атрад. Давялося паваяваць і на фронце. Удзельнічаў у аперацыі па вызваленні Бабруйска, іншых беларускіх гарадоў. На жаль, не пашчасціла салдату, атрымаў у баях некалькі раненняў. Адно з іх — у руку, і зараз нагадвае байцу аб тых  трагічных днях ліхалецця. Пасля лячэння ў шпіталі працягнуў службу. Праўда, у далёкім Іране, дзе дапамагаў абслугоўваць тэхніку па ленд-лізу. Вярнуўся Маісей Іванавіч  да дому толькі ў 1947 годзе.  Трагічны лёс Поўчына і яго жыхароў вярэдзіў душу, таму абаснаваўся ў Запясоччы. Тут збудаваў дом, ажаніўся, уладкаваўся ў мясцовы калгас. Абраў сабе справу па душы, даглядаў грамадскі статак коней. Рабіў гэта з любоўю, аб чым сведчаць і ўзнагароды, якімі аддзячыла Маісея Іванавіча кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства. Дарэчы, нягледзячы на тое, што калгас “Перамога” даўно ўвайшоў у склад акцыянернага таварыства “Тураўшчына”, яго дырэкцыя і прафкам не забываюць ветэрана. На кожнае свята прыносяць яму падарункі і выказваюць падзяку за ратны і працоўны подзвігі. У наступным годзе Маісей Паддубны адзначыць стогадовы юбілей. І гэтая падзея таксама не застанецца без увагі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.