Першыя пятнаццаць гектараў проса пасеялі ў ААТ «Людзяневічы»
Першыя пятнаццаць гектараў проса з 310 запланаваных пасеялі механізатары акцыянернага таварыства «Людзяневічы». Таксама вырошчваннем проса зоймуцца ў ААТ «Тураўшчына» і КСУПе «Чырвоны Бор». З пацяпленнем аграрыі пачнуць сеяць і грэчку. Яе насенне на агульнай плошчы 150 га заштукуюць у акцыянерных таварыствах «Тураўшчына» і «Людзяневічы».