На сувязі Тураў
Менавіта жыхары старажытнага горада звярнуліся са сваімі праблемамі падчас “прамой тэлефоннай лініі” да старшыні райсавета Уладзіміра Куляша.
Пытанні задавалі самыя розныя. Так, адну жанчыну турбавалі зямельныя ўзаемаадносіны з суседзямі. Уладзімір Мікітавіч запэўніў, што ў яе праблему ўнікне дэталёва, каб разрашыць згодна існуючага заканадаўства.
Яшчэ адну кабету цікавіла, добраўпа-радкаванне паселішча. У прыватнасці, яна пыталася пра навядзенне чысціні і вываз смецця з мясцовых могілак. Адказ кіраўніка райсавета дэпутатаў быў адназначным – старшыні гарвыканкама даручаць арганізаваць суботнік, каб сумесна прыбраць святое месца. Прайшоўшае мерапрыемства ў чарговы раз засведчыла, што паміж прадстаўнікамі ўлады і жыхарамі рэгіёна існуе канструктыўны дыялог, які дазваляе не толькі даведацца аб надзённых клопатах людзей, але і аператыўна дапамагчы іх вырашыць.
Сяргей Белка