Купальскія забавы на Белам
Восьмага ліпеня ў пасёлку Азёрны светкавалі Купалле. Мерапрыемства падрыхтаваў мясцовы цэнтр культуры. Гасцей свята забаўлялі хлопчыкі і дзяўчынкі ў нацыянальным адзенні і са святочнымі вянкамі. Яны танцавалі і спявалі купальскія песні. Таксама на свята завіталі вадзяны і яго сястрыца русалка з самага дна возера Белае, ды ведзьма, якая вельмі ганарылася тым, што раздае свае адвары ды травы ў гэты дзень бескашоўна. Пасля дароў вядзьмаркі гасцям хацелася вадзіць карагоды ды танчыць. Таму ў цэнтры паляны запалала святочнае вогнішца. Праз яго скакалі, каб быць весь год счаслівымі.
Для маленькіх гасцей свята ўвесь вечар працавалі батут ды крама з смачнасцямі.
Дар’я Леановіч