Дзякуючы жыткавіцкім праваахоўнікам удалося папярэдзіць бяду
Прафілактычная работа, накіраваная на папярэджванне нясчасных здарэнняў на вадаёмах, якую праводзяць штодзённа супрацоўнікі міліцыі, прынесла нядрэнны плён. Дзякуючы праваахоўнікам удалося папярэдзіць не адну бяду на вадзе. У прыватнасці, работнікамі РАУС на пляжах падчас купальнага сезону затрыманы 21 чалавек у нецвярозым стане, яшчэ адзінаццаць – у месцах, дзе купацца забаронена.