Поўны камплект
У нумары 61 “Новага Палесся” была апублікавана крытычная фотаінфармацыя “Дело ног человеческих”.
Размова ў ёй вялася аб зламанай лаўцы ў адной з альтанак, што месціцца ў парку імя Міколы Гамолкі. Спецыялісты камунальнай службы аператыўна адрэагавалі на востры сігнал: лаву адрамантавалі і паставілі яе на звыклае месца. Цяпер у альтанцы поўны камплект неабходных для адпачынку людзей аб’ектаў.
Застаецца толькі нагадаць аб беражлівых адносінах да таго, што створана для грамадскага карыстання. На жаль, наша бескультурнасць пакуль працвітае.