Шырацца рады хлебаробаў-тысячнікаў у ААТ “Тураўшчына”.
Амаль штодня шырацца рады хлебаробаў-тысячнікаў у ААТ “Тураўшчына”.
Прычым, у іх уліваюцца не толькі вопытныя і спрактыкаваныя камбайнеры і вадзіцелі, але і маладыя механізатары. З ліку такіх Міхаіл Бабарыка. Гэта яго другое жніво. І хаця да зхавяршэння кампанніі яшчэ даволі шмат дзён хлопец ужо значна палепшыў уласны мінулагодні здабытак. З гэтым яго непасрэдна на збожжавым палетку шчыра павіншавалі і ўручылі заслужаныя ўзнагароды старшыня раённага аб’яднання прафсаюзных арганізацый Уладзімір Гулюта, першы сакратар райкама БРСМ Алена Козік, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце, а таксама старшыня прафкама гаспадаркі Арцём Кузьміч і Наталля Вакульчук. Міхаіл Аляксандравіч запэўніў, што ён і надалей будзе сумленна выконваць пачэсны хлебаробскі абавязак, каб не зганьбіць падораны сцяг роднага прадпрыемства, які ён размясціў пасля мерапрыемства ў кабіне камбайна.