У будаўнічай галіне Жыткавіцкага раёна ёсць дынаміка развіцця

Будаўнічая галіна рэгіёна вось ужо некалькі гадоў запар з’яўляецца адной з тых, што найбольш дынамічна развіваецца ў гаспадарчым комплексе Жыткаўшчыны. Дзякуючы гэтаму ў рэгіёне ўзвялі, рэканструявалі нямала розных аб’ектаў як вытворчага, так і сацыяльнага прызначэння. Вынікі паўгоддзя сведчаць, што і сёлета нашыя будаўнікі не падводзяць.

За азначаны перыяд ў раёне выканана будаўніча-мантажных работ на 18437 тысяч рублёў у інвестыцыях з тэмпам росту 74,2 працэнты. Канечне, апошняя лічба некаторых можа насцярожыць. Але няварта рабіць негатыўных вывадаў. Атрымалася гэта па адной прычыне. У мінулым годзе 31,2 працэнта ўсіх БМР у раёне прыходзілася на ААТ «Дзякавічы», дзе ўзводзіўся вялікі малочнатаварны комплекс. Цяпер гэты аб’ект поўнасцю гатовы. Немалы аб’ём выкананы па раёну падрадных работ. І па гэтым паказчыку жыткаўчане не горшыя ў вобласці. Атрыманы прадпрыемствамі і чысты прыбытак у памеры 28 тысяч рублёў.

Плён працы жыткавіцкіх будаўнікоў асабліва добра бачны, калі праязджаеш новыя жылыя раёны. Вось і сёлета за паўгоддзе агульны ўвод жылля склаў 9242 м2, што складае 50,3 працэнта да гадавога задання. Яно ж і ў гэтым годзе даволі саліднае – 18373 м2. Да мінулагодняга паказчыка гэта больш як на 26,5 працэнта. Жыхароў раёна будаўнікі парадавалі здачай двух шматпавярховак у мікрараёне №10 райцэнтра. І працэс не спыняецца. Вядуцца будаўніча-мантажныя работы яшчэ на чатырох шматкватэрных гмахах. Сярод значымых аб’ектаў галіны і ўзвядзенне малочнатаварнага комплексу на 2000 кароў у вёсцы Хільчыцы, каштарысны кошт якога – 26,5 мільёна рублёў. Работы запланавана завяршыць у трэцім квартале. У актыў будаўнікоў раёна можна смела занесці і мадэрнізацыю  першага паверха Жыткавіцкай ЦРБ пад размяшчэнне камп’ютарнага тамографа, на што выдаткавана больш за паўмільёна рублёў. Шмат зроблена і на ўзвядзенні інжынерных сетак як да шматпавярховак, так і ў мікрараёнах індывідуальнай забудовы.

З улікам пералічанага будаўнікі раёна ставяць і адпаведныя задачы. Галоўныя з іх: не толькі якасна і своечасова выканаць вытворчыя планы, але і забяспечыць рост будаўніча-мантажных, а таксама падрадных работ.

Сяргей БЕЛКА

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.