Кармамі прырастаюць гаспадаркі Жыткаўшчыны
Два сельгаспрадпрыемствы, ААТ «Жыткавічыхімсервіс» і «Прыазёрскае-Агра» прыступілі да ўборкі кукурузы на зерне. За першы дзень у арганізацыях убралі 25 гектараў і намалацілі 140 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 56 цэнтнераў.
Працягваюць аграрыі і ўборку каралевы палёў на сілас. Работа праведзена на трэцяй частцы плошчаў. Пры ўраджайнасці масы 220 цэнтнераў з гектара ў траншэі закладзена амаль 77 тысяч тон зялёнкі. Нядрэнныя тэмпы на кашэнні згаданай культуры на корм забяспечваюць у КСУПах «Бялёў», «Коленскае» і ААТ «Тураўшчына».