МАЯ РОДНАЯ ВЁСКА

У кожнага з нас глыбока цепліцца ў сэрцы дзіўная і жыццядайная любоў да свайго краю, да сваіх родных мясцін. Як вядома, яна ўласціва не толькі чалавеку, але і ўсяму жывому да самай непрыкметнай былінкі, што цвіце пад сонцам, калышацца пад ветрам і дажджом. Так, сапраўды, як можна не любіць такую цудоўную “зямлю пад белымі крыламі”, нашу родную Беларусь!

У кожнага з нас ёсць свой куток, тое самае акенца, праз якое мы ўглядаемся ў вялікі свет. Ёсць любоў да блізкага чалавека, ёсць любоў да роднай зямлі, да сцежак маленства і ёсць любоў да вёскі, у якой ты нарадзіўся. Для мяне гэта вёска Хільчыцы. Месца, дзе я нарадзілася, расту, вучуся. Яна невялікая, але надзвычай прыгожая. Людзі кажуць: “Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка; дарагі той куточак, дзе рэзан пупочак”.

Мая родная вёска. Вёска—гэта  самае выдатнае, што ёсць на свеце. Свежае малако, паветра. Мне вельмі падабацца тут гуляць з маімі сяброўкамі, хадзіць у грыбы і ягады, працаваць з бабуляй і матуляй у агародзе. З намі ў вёсцы жыве мая бабуля і дзядуля і я іх вельмі люблю. Вёска—гэта цэлы непазнаны свет. З самага нараджэння я жыву ў вёсцы. Яна з’яўляецца маёй малой радзімай.

Простая, звычайная, але такая мілая і дарагая майму сэрцу. З усіх бакоў абступаюць яе лясы, то бліжэй падыходзячы да населенага пункта, то адступаючы далей, закрываючыся блакітным лёгкім дымком. Невялікая, але прыгожая рэчка Сцвіга працякае непадалёк ад вёскі з прыгожымі хатамі і велічнымі дрэвамі. Праз цішыню можна пачуць, як яны перашэптваюцца. Кожная вулачка быццам захоўвае шматгадовую гісторыю вёскі.

Люблю сваю вёску і мілыя сэрцу краявіды: лясы і рэчкі, пшанічныя і жытнёвыя палі, квяцістыя лугі. Люблю прыйсці да поля, дзе пад ветрам хвалямі ходзіць ячменнае ніва, дзе духмяныя рамонкі і васількі радуюць вочы і грэюць душу, дзе з небам “гамоніць” кукуруза, і згубіцца ў гэтым “лесе”, бо яна ў два мае росты вышынёй.

Люблю, як вясной у небе звініць, трапечацца, заліваецца ад радасці жыцця жаўрук, а ўвечары, каля ракі, спявае салавей. Прыемна адчуваць спякотнае сонейка летам і ярка-марознае ўзімку, пах сена, смутак развітання з родным кутком і радасць вяртання. Якое шчасце чуць, бачыць усё гэта!

Мая любімая вёска заўсёды жывая і неабходная, са сваім абліччам, са сваім характарам, настроем і думкамі, са сваім жыццём і сваімі марамі, з мінулым і будучым. Тут для мяне ўсё знаёмае і сваё.

Конец формы

Дзе б я ні была, куды б ні закінуў мяне лёс, сэрца заўсёды рвецца дадому, у родную вёску. І шчыра прызнаюся, што няма для мяне найшчаслівейшых хвілін, як ехаць у сваю вёску, дзе кожная пядзя зямлі сходжана маімі нагамі. І так хораша робіцца на сэрцы, што здаецца, не ідзеш, а нібы ляціш па ветры. Я лічу, што мне

пашанцавала нарадзіцца і жыць у гэтым месцы і быць дачкой маіх бацькоў. Я нідзе не буду мець шчасця, як тут.

Імкліва бяжыць час. Не паспею азірнуцца, як закончу школу і пайду самастойна ў новы, невядомы свет. Але тую сцяжынку, якая павядзе мяне на вялікі шлях жыцця, не забуду ніколі. Я люблю сваю маленькую радзіму за шчырых і адкрытых, таленавітых і працавітых людзей, за бязмежна прыгожыя краявіды, за блакітныя воды роднай Сцвігі, за маленькія сцежкі, якія заўсёды прывядуць мяне туды, з чаго ўсё пачыналася.

Жыві і квітней, мая маленькая вёсачка! Няхай не засыхаюць твае гаючыя воды, буйнеюць лясы, каласуюць палі. Няхай працягваецца твая гісторыя яшчэ доўга-доўга!

 

Белка Лізавета Валер’еўна, вучаніца 11 класа, 11.11.2005 г. н., якая пражывае па адрасу: вул. Стадыённая, 28, в. Хільчыцы, Жыткавіцкі раён,

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.