Шануйце спадчыну сваю!

Ужо доўгі час у нашай рэспубліцы праводзіцца фестываль “Шануйце спадчыну сваю”, які накіраваны на захаванне рэгіянальных і мясцовых традыцый, далучэнне школьнікаў да фальклору. Не стаў выключэннем і бягучы год.

Удзел у фестывалі стаў ужо добрай традыцыяй дзяржаўнай установы адукацыі “Азяранская сярэдняя школа”. Спачатку быў раённы этап. Дапамагала вучням і накіроўвала іх у такой нялёгкай справе настаўніца беларускай мовы і літаратуры Алена Хвасцянок, пад кіраўніцтвам якой вучні ўжо не раз станавіліся пераможцамі раённых і абласных конкурсаў. Нашы рабяты прынялі ўдзел у наступных намінацыях: “харэаграфічная творчасць”, дзе на суд журы была прадстаўлена танцавальная кампазіцыя “Вянок палескіх танцаў” у выкананні вучняў 10-11 класаў.

У намінацыі “Народная проза”  вучаніца 7 класа Ангеліна Саскевіч прапанавала “Быль аб Іване, які меў іменешку Сівец”, запісаную са слоў адной са старэйшых жанчын вёскі Пагост Кацярыны Панчэні. Твор дакладна перадае моўныя  асаблівасці пагосцкага дыялекту.

Вучні нашы пастараліся нездарма, яны атрымалі найвышэйшыя балы: у дзвюх намінацыях  выйшлі пераможцамі (хаця сапернікаў было нямала).

1 снежня нашы хлопцы і дзяўчаты прынялі ўдзел у занальным адборы, які праводзіўся ў вёсцы Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага раёна. Вынікаў яшчэ няма, але будзем спадзявацца толькі на перамогу!

Хочацца адзначыць Алену Хвасцянок і Таццяну Дзейкіну. Яны шануюць і захоўваюць традыцыі нашага рэгіёна, далучаюць да іх вучняў, імкнуцца сваім прыкладам паказаць, што зберажэнне нашай спадчыны — гэта не што іншае як выхаванне патрыёта і грамадзяніна сваёй Радзімы.

Таццяна Пяшэвіч,

ДУА “Азяранская

сярэдняя школа”

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.