Зіму правесці і вясну сустрэць запрашаюць у аграгарадок Ляскавічы
Тут 25 лютага а 12 гадзіне распачнецца свята «Масленіца», якое пройдзе на тэрыторыі музея пад адкрытым небам.
Для ўдзельнікаў арганізатары падрыхтавалі насычаную праграму, у якой – выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці, конкурсы і майстар-класы, тэатралізаваныя прадстаўленні, танцы, выпяканне блінцоў на пні і многае іншае. Правесці вольны час з карысцю, дакрануцца да народнага духоўнага скарбу ўсёй сям’ёй можна па даволі прымальным кошце, бо патрачаная невялікая сума акупіцца добрым настроем і зарадам бадзёрасці.