У шахматна-шашачным клубе ДЮСШ г. Жыткавічы прайшоў турнір

Васямнаццаць удзельнікаў па швейцарскай сістэме ў шэсць тураў вызначылі мацнейшых. Саперніцтва пачалося з урачыстасці. Вялікі аматар шахмат, неаднаразовы чэмпіён раёна, прызёр абласных і рэспубліканскіх турніраў Уладзімір Тарасевіч напярэдадні адзначыў 75-гадовы юбілей. Са знакавай падзеяй яго павіншавалі калегі і ўручылі памятны падарунак. Уладзімір Мікалаевіч – не толькі добры гулец, але і выдатны арганізатар. Ён праводзіць вялікую работу ў рэгіёне па папулярызацыі шахмат, за што і мае вялікую пашану ў аматараў гульні і ўдзячнасць.

А святочнае саперніцтва выйграў Аляксандр Бруцкі, які набраў 5,5 ачка. Другое і трэцяе месцы занялі Юрый Доваль і Арцём Струнец з 4,5 бала.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.