Быць карысным людзям

Вячаслаў Павельчук, урач-хірург, загадчык аддзялення Жыткавіцкай ЦРБ:

— Імкненне быць карысным людзям і прывяло ў медыцыну. Пры паступленні ў Гомельскі медінстытут жадаў толькі аднаго – быць хірургам. Больш ні ў якай спецыяльнасці сябе не ўяўляў. Чаму такая мара?  Напэўна, ад таго, што падсвядома адчуваў, гэта сапраўдныя ювеліры медыцыны, бо вельмі часта  майстэрства такога лекара з’яўляецца адзіным выратаваннем для пацыента. Не кожны адважыцца, бо на цябе адразу кладзецца вялікая адказнасць. Стаць сапраўдным прафесіяналам у нашай спецыялізацыі вельмі няпроста. Мой працоўны стаж складае больш як дваццаць гадоў. Пачынаў хірургам у Акцябрскай ЦРБ у 2002 годзе. Праз два года прыйшоў на такую ж пасаду ў Жыткавіцкую бальніцу. Цяпер яшчэ загадваю і аддзяленнем. Так што клопатаў хапае. Любоў да прафесіі дапамагае не толькі пераадольваць цяжкасці, але і пастаянна самаўдасканальвацца.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.