У інтарэсах грамадзян
Прыём жыхароў раёна ў адміністрацыйным будынку Жыткавіцкага ПМС правёў галоўны інспектар працы Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў прамысловасці “Белпрафмаш” Іван Цыпко.
Разам з ім на пытанні жыткаўчан давалі вычарпальныя адказы і кансультацыі Ігар Арцёменка, пракурор раёна, Уладзімір Гулюта, старшыня раённага абяднання прафарганізацый, і Вячаслаў Ахрамовіч, інспектар працы згаданай структуры. Са зваротамі да іх звярнуліся два чалавекі, якія ўзнялі тры пытанні, што тычыліся рэжыма арганізацыі работы, санаторнага аздараўлення. Адказы па ўзнятых праблемах, звязаных з абаронай сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян, задаволілі заяўнікаў. На прыканцы мерапрыемства Іван Цыпко правёў лекторый для спецыялістаў-меліяратараў па тэме занятасці па сумяшчальніцтву. На ім прысутнічалі сямнаццаць чалавек. З цікавасцю аўдыторыя праслухала і інфармацыі на прававую тэматыку Ігара Арцёменка.