У Жыткавіцкім раёне абралі новага старшыню райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу

 

Удзел у справаздачна-выбарчай канферэнцыі раённай прафсаюзнай арганізацыі аграрыяў прымалі  старшыні Гомельскага абкама  прафесійнага саюза працаўнікоў АПК Сяргей Касінскі і раённага аб’яднання прафсаюзаў Уладзімір Гулюта.

На канферэнцыі новым лідарам райкама грамадскага аб’яднання, дарэчы, аднаго з буйнейшых па колькасці членаў у раёне, абраны Анатоль Ермаковіч, які да гэтага часу працаваў у структурах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Анатоль Анатольевіч з’яўляецца ўраджэнцам Жыткаўшчыны. Таму будзем спадзявацца, што ён прыкладзе ўсе свае веды і прафесійныя навыкі на абарону сацыяльных правоў працаўнікоў згаданай галіны.

Нагадаем, раней раённую прафсаюзную арганізацыю работнікаў АПК узначальваў Уладзімір Радавец, які пакінуў пасаду ў сувязі з выхадам на заслужаны адпачынак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.