Урачысты мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці, адбыўся ў Жыткавічах

 

Сотні гараджан і гасцей, кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, навучальных устаноў, грамадскасць, людзі старэйшага пакалення і маладыя сем’і з дзецьмі пранялі удзел у святкаванні Дня Незалежнасці.

Мерапрыемства пачаліся з урачыстага шэсця, удзельнікі якого  са сцягамі, кветкамі, паветранымі шарамі традыцыйна прайшлі па вуліцы Карла Маркса да помніка загінулым воінам Чырвонай Арміі і партызанам, якія вызвалялі наш раён, каб разам адзначыць Дзень незалежнасці і вялікую гістарычную дату – 79-ю гадавіну вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аддаць даніну павагі салдатам і афіцэрам, якія навечна засталіся на палях бітваў, выказаць словы падзякі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, прыняць удзел у святочных мерапрыемствах.

— Сёння наша краіна адзначае сваё галоўнае свята-Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь-гэта сімвал адзінства нашага народа, аснова міру і стабільнасці на беларускай зямлі. Сімвалічна, што ў Беларусі Дзень незалежнасці адзначаецца 3 ліпеня. У гэты дзень наша краіна была вызвалена ад фашысцкага рабства. З болем у сэрцы сёння мы ўспамінаем загінуўшых на палях бітваў і якія пайшлі з жыцця ў пасляваенны час, — звярнуўся да прысутных старшыня райвыканкама Мікалай П’яўко. — Нізкі паклон Вам, дарагія нашы бацькі і дзяды, за ваш подзвіг у імя выратавання айчыны ад варожага прыгнёту! І хай над нашай Радзімай заўсёды будзе блакітнае, чыстае неба і зіхатлівае сонца. Няхай наша любоў да роднага краю і стваральная праца стануць залогам мірнага жыцця на зямлі. Са святам Вас, З Днём Незалежнасці!

Удзельнікі мітынгу ўсклалі вянкі і кветкі да помніка і ўшанавалі хвілінай маўчання тых, хто не шкадуючы сваё жыццё абараніў нашу краіну.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.