Каб цяляты былі ў парадку
Жывёлаводы Жыткаўшчыны актыўна рыхтуюцца да работы ва ўмовах зімы. На прайшоўшым семінары спецыялісты галіны гаспадарак і раённых службаў прайшліся па асноўных тэхналагічных звеннях, якія тычыліся вырошчвання здаровага маладняку БРЖ.
—Захаванасць цялятак ад нараджэння да шасцідзённага ўзросту нашае самае слабае месца ў вытворчасці, —заўважыў, адкрываючы мерапрыемства першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Яўген Шкробат. –На жаль, менавіта ў гэты адрэзак часу мы нясем найбольшыя страты ў прыплодзе. Таму напярэдадні зімоўкі хацелася б, каб разам яшчэ раз звярнуць увагу на гэты ўчастка работы.
Зыходзячы з гэтага спецыялісты і будавалі сваю работу на МТК “Казаргаць-2” ААТ “Тураўшчына”. Пачалі з самага пачатку – ад ацёлу. Асноўная ўвага была нададзена, што на першым часе жыцця цялятка павінны абсушыць, накарміць малодзівам, апрыходаваць. Толькі, выканаўшы гэтыя ўмовы маладнячок можна пераводзіць у клеткі –домікі. Яўген Сяргееевіч і галоўны ветэрынар раёна Сяргей Ярмош падрабязна расказалі і аб тым, як падрыхтаваць новае жыллё перад засяленнем гадаванцаў. У прыватнасці, патрэбна загаддзя паклапаціцца пра яго дэзінфекцыю, посцілку, шторы і іншае. Адным словам, зрабіць так, каб маладнячок не мёрз і домік не меў скразнякоў. І самы аптымальны варыянт, каб знаходзіўся пад павеццю.
Асобная гаварылі і пра кармленне. Тут таксама маецца нямала тонкасцяў, асабліва ўзімку. Так, напрыклад, выпайка павінна весціся толькі пастэрызаваным і падагрэтым малаком, прычым, толькі высокай якасці. Як гэта адбываецца на малочна-таварынм комплексе, прадэманстравалі на практыцы. Удзельнікам паказалі неабходнае абсталяванне ў справе.
Пачатковы перыяд жыцця бычкоў і цялушак – гэта і час, каб прывучыць маладнячок спажываць канцэнтраты і кормасумесі. У далейшым, калі цяляткі будуць пераведзены ў асноўныя групы, гэта дазволіць папярэдзіць стрэсы ў жывёлы.
Асноўныя патрабаванне, якое выказаў Яўген Шкробат спецыялістам гаспадарак і раённых службаў на прыканцы семінара, як мага хутчэй завяршыць работы на фермах да працы ва ўмовах зімы, каб працаваць тэхналагічна і з максімальнай аддачай.
Сяргей БЕЛКА