Яўгенія Сахарава стала пераможцай IV міжрэгіянальнага літаратурнага конкурсу «Браславская обитель”
Люблю цябе, мой кут, мая зямля! Усё, што бачу я вакол, – святое!
Дзевяцікласніца СШ №3 г. Жыткавічы Яўгенія Сахарава стала пераможцай IV міжрэгіянальнага літаратурнага конкурсу «Браславская обитель”. Пра поспехі гэтай таленавітай дзяўчыны, у якой шмат захапленняў, мы пісалі не раз. Радыя, што скарбонка яе творчых дасягненняў папоўнілася яшчэ адной узнагародай – дыпломам І ступені ў намінацыі «Поэзия. Дети, возраст от 10 до 17лет (стихи на белорусском языке)”.
У конкурсе ўдзельнічалі больш за 700 чалавек рознага ўзросту і прафесій, якія пражываюць як у Беларусі, так і па-за яе межамі, пры гэтым з’яўляюцца ўраджэнцамі нашай краіны. Сёлета свае творы даслалі паэты з усіх рэгіёнаў Сінявокай, а таксама з Башкартастана, Літвы, Расіі.
Творы лаўрэатаў і фіналістаў “Браславской обители” трапяць у калектыўны зборнік, які будзе выдадзены да канца года.