У Жыткавічах стартаваў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

Традыцыйна ён праводзіцца на працягу веснавых канікул і збірае аматараў чытання, тых, хто любіць добрую літаратуру.


Дзіцячая бібліятэка ў першы дзень зладзіла літаратурна-музычнае свята для вучняў СШ №2 з конкурсамі, віктарынамі і загадкамі. Не менш цікавых мерапрыемстваў падрыхтавана для рабят і ў астатнія дні. Па словах загадчыка бібліятэкі Алы Бут-Гусаім, зараз установу наведваюць 2350 юных чытачоў. Пераважна ў іх ліку школьнікі малодшага і сярэдняга звяна. У кніжным фондзе налічваецца 15 тысяч экземпляраў.

— Мне падабаюцца прыгоды, — прызналася чацвёртакласніца Кіра Катовіч. – З тайнамі і адкрыццямі. Запісалася ў бібліятэку два гады назад, прыходжу сюды з задавальненнем.

— Чытанне дапамагае добра вучыцца, — лічыць вучань 3 класа Багдан Аскерка. – Гэта карыснае захапленне. Кніжкі ў нашай сям’і чытае бабуля і я.

На працягу Тыдня юных наведвальнікаў чакаюць майстар-класы і гульнявая экалагічная праграма, фальклорнае свята і літаратурныя прыгоды.
Прыходзьце і чытайце, — запрашае дзіцячая бібліятэка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.