Есць першая тысяча!
Прыемная вестка прыйшла з хлебных палёў. Аграрыі ААТ “Тураўшчына” сталі першымі тысячнікамі ў раёне, прысвяціўшы свой працоўны поспех 100-годдзю района.
У сярэдзіне адыходзячага тыдня такога рубяжу на адвозцы зерня дасягнуў вадзіцель Уладзімір Чарнушэвіч, а сёння з працоўнай перамогаю віталі яго маладого калегу Івана Грыба і камбайнера Уладзіміра Матараса.
Сціплыя героі жніва прызналіся, што спецыяльна не ставілі мэты стаць лідарамі. Галоўнае, каб надвор’е і тэхніка не падводзілі, а хлеб яны пастараюцца ўбіраць якасна і ў тэрмін. Сёлета ён паспеў добры, колас важкі.
— Вялікіх праблем са жнівом няма, — пасля прывітання тысячнікаў падкрэсліў дырэктар буйнейшай у раёне гаспадаркі Генадзь Варанцоў. – Паліва хапае, зернесушыльны комплекс працуе, з кадрамі пытанне закрытае, тры новыя камбайны атрымалі. Як нацэльвае Прэзідэнт, уборцы ўраджаю варта аддаваць максімум сіл. Дзяржава ніколі не абзялала ўвагаю АПК.
У ААТ “Тураўшчына” зараз убіраюць пшаніцу. На круг ураджайнасць гэтай культуры складае каля 50 цэнтнераў, асобныя участкі даюць і больш за 60 ц\га. Парадавалі аддачай і скошаныя першымі ячмень і рапс.