Аб’екты Жыткаўшчыны, ўключаныя ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі
А ці ведаеце вы, што вясновы абрад “Юраўскі карагод”, які бытуе ў в. Пагост, у 2004 годзе першым у нашай краіне ўключылі ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі?
З таго часу гэты пералік папоўнілі яшчэ пяць мясцовых аб’ектаў:
— спеўны стыль Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі (агр. Рычоў), 2016 г;
— мастацтва выцінанкі (агр. Азяраны), 2021 г.;
— стравы з таркаванай бульбы (агр. Азяраны, в. Дзедаўка), 2022 г.;
—мастацкія практыкі саломапляцення (агр. Азяраны, в. Дзедаўка), 2022 г.; ;
— традыцыя вырабу прыпяцкага чоўна (в. Перароў), 2022 г.
#НАШАЛЕПШАЕ