На Житковщине прошел районный отборочный этап республиканского конкурса детского творчества «Здравствуй, мир!»
Колькі талентаў у нашых рабят! Гэта спаўна пацвердзіў раённы адборачны этап рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці «Здравствуй, мир!».
На сцэне ГЦК свае вакальныя, харэаграфічныя, музычныя і выканальніцкія здольнасці сёння паказалі прадстаўнікі больш як дзесяці ўстаноў адукацыі Жыткавіцкага раёна.
— Конкурс, які праходзіць раз у два гады, называюць своеасаблівай творчай алімпіядай, — адзначыла дырэктар раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Іна Пракаповіч. – Сёлета яго тэма «Беларусь – краіна подзвігу, жыцця і дасягненняў!”.
Лідары, якіх журы вызначыць у розных жанрах, хутка прадставяць Жыткаўшчыну на абласным туры.