Спецыялістамі інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін праведзена абследаванне азімых палеткаў
Па яго выніках адзначана, што азімыя культуры зімуюць добра, бо значнай гібелі ўзыходаў не адзначана.
На даследаванні з усіх гаспадарак раёна было пастаўлена ў інспекцыю 29 так званых маналітаў, узятых з 1282 гектараў. У лабараторыі ўсе маналіты былі змешчаны ва ўмовы, якія спрыяюць адрастанню зеляніны.
Па ёй і вызначылі наколькі паспяхова зімуюць культуры, ці не развіваюцца на іх захворванні. Пакуль пасевы знаходзяцца ў задавальняючым стане, адзначаюць спецыялісты інспекцыі.
Але ўсё ж канчатковыя высновы будуць зроблены пазней, у канцы лютага, калі пройдзе яшчэ адно абследаванне азімых палеткаў.
Менавіта тады і стане дакладна вядома, як ва ўмовах няўстойлівага надвор’я і змяншэння снегавога покрыва будуць пачуваць сябе азімыя зерневыя культуры і рапс.
Сяргей БЕЛКА.