Хавайце сякеры

Штогод лясныя вандалы знішчаюць зялёных красунь. Кожны год вядзецца з імі барацьба, асабліва ў снежні. Нават нягледзячы на тое, што такі паход за навагодняй елкай можа ім дорага абысціся.


У адпаведнасці з Кодэксам па адміністрацыйных правапарушэннях незаконная парубка, альбо пашкоджанне драўніна-кустарнікавай расліннасці ў лясах першай групы дзяржлесфонда, а таксама саджанцаў караецца штрафам у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь за кожнае. Індывідуальны прадпрымальнік у такім выпадку можа заплаціць да 7 мільёнаў рублёў.


Аналагічныя парушэнні ў іншых групах дзяржлесфонду будуць “каштаваць” ад 10 да 30 базавых велічынь, а прадпрымальнікам — ад 10 да 150.


М. ЮНЧЫЦ, намеснік начальніка Тураўскай МРІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.