Запрашае Масленіца
Народнае гулянне “А мы Масленіцу чакалі” сёлета пройдзе ў райцэнтры 2 сакавіка.
Арганізатары свята запрашаюць усіх жыхароў і гасцей горада прыйсці на гарадскую плошчу а дзявятай гадзіне, менавіта ў гэты час і распачнуцца разнастайныя мерапрыемствы. Жыткаўчан парадуюць культурна-забаўляльнай праграмай, канцэртнымі нумарамі. Жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у конкурсах. На свяце таксама будуць працаваць гандлёвыя рады, дзе ўсе змогуць пачаставацца блінцамі і іншымі прысмакамі. Закончыцца праграма гуляння а пятнаццатай гадзіне.
Сяргей МІКАЛАЕЎ.