Аграрыям Жыткаўшчыны агароднымі культурамі патрэбна засеяць 753 гектары
Самы вялікі грамадскі агарод будзе размяшчацца ў акцыянерным таварыстве “Тураўшчына”. Ён зойме 625 гектараў.
На цяперашні час тут распачалася сяўба цыбулі. Таксама працаўнікі сельгаспрадпрыемства пасадзілі і першыя гектары бульбы.
Сяўба яравых культур у раёне праведзена па стану на 14 красавіка амаль на 6 тысячах гектараў больш чым з 16 тысяч запланаваных. Добрыя тэмпы сяўбы забяспечваюць у акцыянерных таварыствах “Дзякавічы” і “Людзяневічы”, якія на вышэйазначаную дату вядуць яе на другой палове запланаваных плошчаў.