Пачэсная ўзнагарода
Нядаўна калектыў філіяла “Нафтаперапампоўваючая станцыя “Тураў” рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельтранснафта Дружба” шчыра вітаў свайго начальніка Аляксандра Блоцкага з пачэснай узнагародай –- медалём “За працоўныя заслугі”, з якім ён вярнуўся са сталіцы Беларусі.
Аляксандр Міхайлавіч стаў адным з пятнаццаці чалавек, якія за высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё навукі, аховы здароўя, фармацэўтычнай галіны, нафтаправоднага транспарту, фізічнай культуры і спорту згодна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №8 ад 5 студзеня 2010 года “Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь” былі ўзнагароджаны ордэнам Пашаны і медалямі “За працоўныя заслугі” і Францыска Скарыны.
С. ВЕЧАРОВЫ.