Павысіць прафесійны ўзровень

Павысіць прафесійны ўзровень механізатарам сельгаспрадпрыемстваў раёна ў гэтыя дні дапамагаюць выкладчыкі і майстры вучэбна-курсавога камбіната райсельгасхарчу. На цяперашні час у шасцідзесяці механізатараў гаспадарак рабочы дзень праходзіць у аўдыторыях навучальнай установы.


Плануецца, што ў гэтым месяцы пройдзе перападрыхтоўку яшчэ адна група механізатараў ў колькасці дваццаць чалавек, якія працуюць на тэхніцы вытворчасці “Гомсельмаш” . Больш дасканала асвойваць складаную тэхніку працаўнікам гаспадарак будуць дапамагаць спецыялісты з гэтага прадпрыемства, якіх запрасіла кіраўніцтва навучальнай установы. Таксама ў планах па навучанню механізатарскіх кадраў і арганізацыя вучобы непасрэдна ў гаспадарках, якая пачнецца ў бліжэйшы час.


С. БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.