Ёсць такая прафесія…
У выпускнікоў школ Жыткаўшчыны ўжо каторы год стабільны попыт на вайсковыя спецыяльнасці. У вышэйшых навучальных установах адпаведнага профілю нашай краіны і Расійскай Федэрацыі на цяперашні час іх набывае больш сарака ўраджэнцаў раёна.
Толькі ў гэтым годзе перша-курснікамі ваеннай Акадэміі і ваенных факультэтаў грамадзянскіх ВНУ сталі 12 чалавек. Хаця жадалі звязаць прафесійна свой лёс з армейскай службай у якасці афіцэраў васемнаццаць чалавек. Шасці з іх не ўдалося ажыццявіць сваю мару па прычыне слабога здароўя і недастатковых ведаў. Сярод тых юнакоў, хто асвойвае ваенныя спецыяльнасці, найбольшая колькасць гараджан. Таму што кожны год ураджэнцы раёна хочуць звязаць свой лёс з армейскай службай, садзейнічае мэтанакіраваная прафарыентацыйная работа, якую ў школах пастаянна праводзяць спецыялісты жыткавіцкага раённага ваеннага камісарыята.
Сяргей БЕЛКА.