У адкрытым акцыянерным таварыстве “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод” з заданнем спраўляюцца паспяхова
У адкрытым акцыянерным таварыстве “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод”, як і на шматлікіх прадпрыемствах нашай краіны, па-ранейшаму вострай застаецца праблема збыту прадукцыі.
Дастаткова сказаць, што яшчэ з мінулага года ў бягучы перайшло рэшткамі 55 тысяч тон сыравіны, таму ў сёлетнім годзе не было сэнсу выходзіць на планавую лічбу ў 170 тысяч тон фрэзернага торфу, несці лішнія выдаткі, хвалявацца, каб сыравіна не самаўзгарэлася. Нарыхтавалі 125,4 тысячы тон торфу, якога для вытворчасці, як паказваюць папярэднія падлікі, хопіць да 1 чэрвеня 2015 года.
На заключным этапе года калектыў акцыянернага таварыства працуе стабільна, з заданнем спраўляецца паспяхова. За тры кварталы года таварнай прадукцыі было выпушчана на 31,2 мільярда рублёў. Выраблена 53,1 тысячы тон торфабрыкетаў. Дарэчы, выпуск гэтай прадукцыі ў чацвёртым квартале года значна павялічыўся.