Нож у спіну

Дзве жыхаркі вёскі Хлупін не ладзілі адна з другой даўно. Гэтыя непрыязныя адносіны сталі прычынай панажоўшчыны. Падвыпіўшы адна з жанчын завітала на падворак да другой.


Улічваючы іх узаемную “любоў”, не думаецца, што гаспадыня сустрэла госцю цёплымі сяброўскімі абдымкамі. Госця таксама ў даўгу не засталася. У якасці галоўнага аргумента сустрэчы жанчын стаў нож. Ім і атрымала гаспадыня ўдар у спіну ад сваёй суперніцы. Нездарма ж кажуць, што няпрошаны госць горш татарына. Цяпер у гэтым разбіраюцца работнікі міліцыі.


Па матэрыялах Жыткавіцкага РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.