Пацвярджаюць майстэрства
Пяць творчых калектываў нашага раёна, якія носяць званне “народны”, сёлета паспяхова пацвердзілі, што прысуджана яно ім недарэмна. Апошнім пацвердзіў яго накродны клуб Жыткавіцкага гарадскога цэнтра культуры “Натхненне”.
Да гэтага паспяхова прайшлі выпрабаванне на творчае майстэрства народны хор “Палессе” з Турава, дзіцячыя ўзорныя клубы “Ералаш” і “Васілінка” з аграгарадкоў Сяменча і Дуброва, а таксама народны ансамбль “Лянок” з Буразі.
Радуе і той факт, што творчых калектываў, якія маюць званне “народны”, у раёне прырастае. На цяперашні час такіх 37, яшчэ тры падалі дакументы на прысуджэнне гэтага ганаровага тытула. Маюцца прэтэндэнты і на наступны год. Дарэчы, у 2015-м аж 12 калектывам з раёна прыйдзецца прайсці своеасаблівы экзамен на пацвярджэнне звання “народны”, якое ім прысуджана раней. Такі падыход толькі стымулюе самадзейных артыстаў да самаўдасканалення і павышэння свайго выканальніцкага майстэрства.
Сяргей Белка.