Пачалі з прыбаўкі
Стабільна, з ранейшай верай у свае магчымасці і сілы працуе з першых дзён і тыдняў новага 2010 года калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод”. Так, студзень быў адзначаны прыбаўкай у параўнанні з першым месяцам 2009 года.
Таварнай прадукцыі ў супаставімых цэнах за гэты час было выпушчана на 1430 мільёнаў рублёў і тэмп росту склаў 112,8 працэнта. Калі ў мінулым годзе вытворчасць брыкетаў склала 9,2 тысячы тон, то ў студзені 2010 года вырасла да 9,7 тысячы тон — 105,9 працэнта. Дарэчы, гэта прадукцыя не залежваецца тут доўга на складах, яна па-ранейшаму мае шырокі попыт. І не толькі на ўнутраным рынку, але і за мяжою, у Швецыі. За першы месяц новага года туды было адгружана 4 тысячы тон торфабрыкетаў на 208,4 тысячы долараў ЗША. Пастаўкі іх на экспарт працягваюцца.
У студзені сярэднямесячная зарплата ў акцыянерным таварыстве склала 1 мільён 039 тысяч рублёў або 129,5 працэнта да мінулагодняга.
С. Кулакевіч.