Спрацавалі без стратаў

33445У гэтыя дні кіраўнікі і спецыялісты адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод” падводзяць вынікі работы калектыва за мінулы год, дэталёва аналізуюць усе свае “плюсы” і “мінусы” і распрацоўваюць бізнес-планы на новы 2015 год.
Пры плане 80 тысяч тон у 2014 годзе на прадпрыемстве было выраблена 81,3 тысячы тон паліўных брыкетаў, або 101,6 працэнта. У сезон нарыхтоўкі было назапашана 125,4 тысячы тон фрэзернага торфу, што, як сведчаць папярэднія падлікі, павінна быць удосталь для выпуску торфабрыкетаў да наступнага сезона.
У мінулым годзе акцыянернае таварыства спрацавала без стратаў. Прадукцыйнасць працы, як патрабуецца, апярэджвае тэмпы росту зарплаты. Працоўны калектыў зменшыўся з 290 да 259 чалавек. Сярэднямесячная зарплата склала 4 мільёны 414 тысяч рублёў. У новым годзе запланавана вырабіць на заводзе не меней 70 тысяч тон брыкетаў.
Сяргей ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.