Сярод ушанаваных – “Асалода” і “Залаты ўзрост”

У Мазыры прайшоў абласны тур 10-га рэспубліканскага фестывалю творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”, у якім прынялі ўдзел і калектывы Жыткаўшчыны: народны вакальны ансамбль ветэранаў працы “Асалода” Жыткавіцкага гарадскога цэнтра культуры і народны вакальны ансамбль “Залаты ўзрост” Тураўскага гарадскога Дома культуры.


Нягледзячы на тое, што разыгрываліся толькі 4 узнагароды –- гран-пры, а таксама дыпломы першай, другой і трэцяй ступеняў, а ў туры ўдзельнічала 20 каманд, “Асалода” (мастацкі кіраўнік Васіль Блоцкі) атрымала дыплом трэцяй ступені і каштоўны падарунак, а “Залаты ўзрост” (мастацкі кіраўнік Наталля Волкава) –- грамату за ўдзел у фестывалі.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.