Ледзяны запас на гарачы час
Нарыхтоўкай лёду заняты ў гэтыя дні працаўнікі КСУПа “Чырвоны Бор”. Ужо створаны запас яго ў памеры пяцідзесяці тон.
Глыбы лёду паступаюць у гаспадарку з сажалак рыбгаса “Чырвоная Зорка”. Назапашаны лёд цяпер кладзецца на захоўванне і будзе скарыстоўвацца летам для ахалоджвання малака ў палявых умовах. Гэта надзвычай важна для гаспадаркі, большасць дойнага пагалоўя якой утрымліваецца на адгонных выпасах. І даволі часта ў спякотную пару надоенае малако з-за спазнення яго ахалоджвання траціць у якасці. Ад гэтага сельгаспрадпрыемства не даатрымлівае значныя сумы грошай пры рэалізацыі сваёй прадукцыі нізкай якасцю. Лёд жа дапаможа пазбавіцца ад гэтай праблемы.
Ул. інф.