Амаль палову плошчаў засеялі працаўнікі гаспадарак Жыткавіцкага раёна яравымі культурамі
З вызначаных заданнем 19813 гектараў засеяна ўжо амаль дзевяць тысяч.
Асабліва плённа на веснавых палетках складваюцца справы ў земляробаў КСУПа “Коленскае, якія засеялі рознымі яравымі культурамі больш за семдзясят працэнтаў плошчаў. Ладзяцца справы ў механізатараў гэтага сельгас-прадпрыемства і на кукурузным палетку. Менавіта на сяўбе “каралевы палёў” і засяроджаны зараз асноўныя сілы аграрыяў. У КСУПе “Коленскае” кукурузай засеялі амаль сорак працэнтаў адведзеных пад гэтую культуру плошчаў. Нядрэнна спраўляюцца з работай і працаўнікі акцыянернага таварыства “Жыткавічыхімсервіс”, дзе кукуруза заняла ўжо трэць вызначаных палёў. Усяго ў раёне такой каштоўнай кармавой культурай сёлета мяркуецца засеяць 13693 гектары, пятая частка з гэтага аб’ёму ўжо выканана.