“Пасяўная” ў рыбгасе завершана
Па прычыне цяжкай зацяжной зімы кампанія на зарыбленні ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Доследны рыбгас “Белае” гэтай вясной запазнілася амаль на месяц.
Тым не менш на ўсіх вырасных сажалках яна была праведзена арганізавана, згодна тэхналагічных патрабаванняў і сваім пасадачным матэрыялам. Тут будуць гадавацца карп, белы амур, таўсталобік, карась, шчупак.
У рыбгас пачалі прыбываць вагоны з новымі камбікармамі, і з першых дзён мая тут плануюць прыступіць да кармлення рыбы.
Адначасова з работай з новым пасадачным матэрыялам ідзе продаж таварнай рыбы, якой неабходна яшчэ рэалізаваць 170 тон.