На веснавых палетках
Па стану на 29 красавіка ў сельгаспрадпрыемствах веснавая сяўба праведзена на сямі тысячах гектарах з 13306 запланаваных.
Цяпер асноўныя клопаты земляробаў звязаны з сяўбой кукурузы, агародніны і пасадкай бульбы. Апошняя культура з планавых 500 гектараў пасаджана на 222 гектарах. Сяўба кукурузы праведзена на 1331 гектары, гародніна — на 520.
Таксама вяскоўцы распачалі другую падкормку мінеральнымі ўгнаеннямі азімых зерневых культур. Гэтая работа выканана на 2985 гектарах з 6915. Не спыняецца праца і па ўнясенню на палеткі арганічных угнаенняў. З вывезеных на палі 190 тысяч тон арганікі яе ў глебу ўнесена 100,1 тысячы тон.
С. МІКАЛАЕЎ.