Сельгаспрадпрыемствы Жыткавіцкага раёна паспяхова справіліся з заданнем па засыпцы насення азімых зерневых культур
Пры патрэбе 3405 тон насеннага матэрыялу падрыхтавана 3894 тоны, што складае 114 працэнтаў да вызначанага задання.
Асабліва плённа па засыпцы насення азімых каласавых культур спрацавалі земляробы акцыянерных таварыстваў “Людзяневічы” і “Тураўшчына”. Тут заданне перавыканалі адпаведна на 140 і 131 працэнт.
Не марудзяць у гаспадарках і з засыпкай насення яравых каласавых культур. Пры плане 1265 тон, яго маецца ў засеках 1138 тон, што складае 90 працэнтаў. Добра папрацавалі з засыпкай насення яравых зерневых і зернебабовых культур у КСУПах “Бялёў”, “Коленскае” і “Чырвоны Бор”.
Сяргей БЕЛКА.