Выстава-дэгустацыя
Выстава-дэгустацыя з удзелам вытворцаў прадукцыі Гомельскай вобласці прайшла ў памяшканні Жыткавіцкага раённага Дома культуры.
На ёй быў прадстаўлены шырокі асартымент напіткаў, прадуктаў харчавання ПЗК Жыткавіцкага райпа, Гомельскага вінаробчага завода, філіяла Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў, Жлобінскага акцыянернага таварыства “Цукар-гандаль” і другіх вытворчых калектываў.
Была прадстаўлена як традыцыйная прадукцыя, так і шматлікія навінкі. Мэта: пабачыць, ацаніць і значна павялічыць рэалізацыю ўсёй прадукцыі, палепшыць заявачную работу. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх форм уласнасці — як прыватных прадпрыемстваў, так і Жыткавіцкага райпа.
Выстава-дэгустацыя была арганізавана аддзелам эканомікі Жыткавіцкага райвыканкама.